Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Праваслаўны архіепіскап наклаў анатэму на Алаксандра Лукашэнку

23.11.2020 18:33
Кіраўнік Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай царквы архіепіскап Святаслаў Логін пракляў Аляксандра Лукашэнку і адлучыў яго ад Царквы.
Ілюстрацыйны здымакpixabay.com/lukpixaby

Кіраўнік Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай царквы архіепіскап Святаслаў Логін 22 лістапада падчас набажэнства ў саборы святога Кірылы Тураўскага ў Таронта пракляў Аляксандра Лукашэнку і адлучыў яго ад Царквы.

Aархіепіскап Святаслаў Логін зачытаў «Архіпастырскае пасланне аб абвяшчэнні анатэмы былому прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку — дыктатару, забойцы і мучыцелю народу пабожнага беларускага».

Сам тэкст адлучэння названы «А Н А Т Э М А былому прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку, які творыць беззаконні, пераследуе і забівае праваслаўных і іншых мірных хрысціян за праўду ў Беларусі».

яс/svaboda.org