23 лістапада ў Мінску адбыўся суд над 34-гадовым айцішнікам Уладзімірам Чыстафоравым. Яго затрымалі на нядзельным маршы і склалі пратакол па артыкуле 23.34. Пасля затрымання хлопца адвезлі ў Савецкае РУУС, затым этапавалі ў Жодзіна. У панядзелак адбыўся суд у судзе Савецкага раёна Мінска.
Як перадае «Наша ніва», гэта было ўнікальнае пасяджэнне. Сведкі з АМАПа прызналі, што на міліцэйскім відэа, прадастаўлeным у суд, быў не Чыстафораў, а іншы чалавек у падобным па колеры адзенні.
Суддзя – Алена Жуковіч абвесціла перапынак, каб разабрацца, і пасля выдала прысуд – 15 сутак зняволення.
яс