Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Святлана Ціханоўская ўнесена ў спіс 100 найбольш натхняльных і ўплывовых жанчын свету

24.11.2020 14:19
Гэты спіс штогод складае брытанская інфармацыйная кампанія BBC.
Святлана Ціханоўскаяфота: Пул Первой

Вось як BBC патлумачыла хто такі Святлана Ціханоўская - "Былая кандыдатка ў прэзідэнты Беларусі, дзе яна ўзначаліла  нацыянальна-дэмакратычны рух. У жніўні 2020 году прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў аб сваёй рашучай перамозе на выбарах, што выклікала пратэсты па ўсёй краіне на фоне шырокіх абвінавачванняў у фальсіфікацыі галасоў.

Неўзабаве пасля выбараў, баючыся за бяспеку сваіх дзяцей, Святлана з'ехала з Беларусі ў Літву. Яна працягвае кіраваць дэмакратычным рухам з выгнання".

яс