Беларускія праваабарончыя арганізацыі прызналі анархіста Міколу Дзядка палітычным вязням.
Таксама сёння вязнямі сумлення былі прызнаныя Сяргей Крыўчэня, Арцём Мядзведскі, Яўген Курганаў, Дзмітрый Жабуртовіч, Аляксей Самусенка, Кім Самусенка і Павел Дрозд.
Таксама палітычнымі зняволенымі прызнаныя затрыманыя журналісткі Кацярына Барысевіч, Кацярына Андрэева і Дар'я Чульцова.
Такім чынам, колькасць палітычных вязняў у Беларусі вырасла да 143 чалавек.
вс