Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Біскуп Юрый Касабуцкі не выключае, што супраць яго могуць распачаць крымінальную справу

25.11.2020 12:37
«Не выключаю, што неўзабаве да пераліку катэгорый людзей, якія сядзяць за кратамі, будуць далучаныя і святары, біскуп (...)».
  -
Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі screen/YouTube/catholicby

Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі не выключае, што супраць яго могуць распачаць крымінальную справу.

Раней біскуп Касабуцкі асудзіў знішчэнне сілавікамі народнага мемарыялу Рамана Бандарэнкі ў Мінску. Праз нейкі час біскупа скрытыкаваў узурпатар Лукашэнка.

«Не выключаю, што неўзабаве да пераліку катэгорый людзей, якія сядзяць за кратамі, будуць далучаныя і святары, біскуп... Рэпрэсіі трываюць, працягваюцца допыты, і магчыма распачацце крымінальнай справы ў дачыненні да мяне і а. Сергія. Я гатовы...»., – напісаў іерарх у «Фэйсбуку».

вс