Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польшча ды Ўкраіна "распальваюць рэвалюцыю" у Беларусі

27.11.2020 15:34
Лукашэнка агучыў гэтыя абвінавачанні на сустрэчы з медыкамі, спасылаючыся на «зводкі спецслужбаў».
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/RUSSIAN FOREIGN AFFAIRS MINISTRY/Dostawca: PAP/EPA

Беларускі ўзурпатар у чарговы раз абвінаваціў кіраўніцтва суседніх краін у спробах дэстабілізаваць сітуацыю ў краіне.

- Варшава распачала мноства канкрэтных крокаў для дапамогі беларускай рэвалюцыі.. Перамога рэвалюцыі ў Беларусі — таксама нацыянальны інтарэс Польшчы».

Падобныя абвінавачанні прагучалі і ў дачыненні да Украіны ды Еўразвязу. У Беларусі даўно ніхто ў гэтыя пагрозы не верыць. Навошта ў соты раз такая рыторыка? Гаворыць украінскі палітолаг Ігар Тышкевіч.

- Гэта натуральная для Лукашэнкі рэакцыя, перакладаць віну за палітычныя цяжкасці на іншых. Ён заўсёды шукаў ворагаў. Не ён вінны, а нехта іншы. Рыторыка пра варожы Захад для яго не новая. Цяпер гэта яшчэ і спроба змабілізаваць частку беларускага грамадства, якое хаця б часткова давярае дзяржаўным СМІ.

Гэтыя заявы прагучалі на наступны дзень пасля сустрэчы з расійскім міністрам замежных спраў Сяргеем Лаўровым.

юл