Беларускія студэнты і студэнткі, вымушаныя збегчы са сваёй краіны з-за палітычнага пераследу, запісалі відэазварот. Калі студэнты перастануць выходзіць на акцыі, іх чакаюць далейшыя арышты.
- Мы, студэнцтва Беларусі, ад асобы стачкамаў і ініцыятыўных груп нашых універсітэтаў заяўляем: мы не спынімся. Нам не верыцца, што мы былі вымушаныя з'ехаць з краіны, кінуць універсітэты, сяброў і бацькоў, таму што баімся за сваё жыццё. Нашы сябры і сяброўкі цяпер сядзяць у СІЗА КДБ, даюць паказанні і не ведаюць, што іх чакае заўтра.
Увесь лістапад у Беларусі працягваюцца карныя акцыі супрацоўнікаў КДБ, якія правялі ператрусы ў васьмі студэнцкіх актывістаў, тыя да гэтага часу застаюцца ў СІЗА. Студэнты, а таксама выкладчыца БДУІР Вольга Філатченкава і дарадчыца Святланы Ціханоўскай па пытаннях моладзі Алана Гебремарыям праходзяць абвінавачанымі ў арганізацыі масавых непарадкаў.
Праваабарончы цэнтра “Вясна” паведаміў, што студэнта чацвёртага курса БДУІР Яна Салановіча асудзілі ўжо на 71 суткі адміністрацыйнага арышту запар за пяць эпізодаў.
У Мінску прайшла першая сустрэча трох творчых ВНУ (БДАМ, БДАМ і БДУКМ). Студэнты зрабілі сумесную акцыю супраць міліцэйскага гвалту ды абвясцілі пра стварэнне студэнцкага Аб'яднання мастацтваў.
юл