Падчас учарашніх дэманстрацый у Беларусі былі затрыманыя і арыштаваныя 313 чалавек, паведаміла МУС Беларусі.
Міліцыя пацвердзіла таксама, што пры разгоне пратэстных акцый 29 лістапада былі выкарыстаныя спецсродкі - светлашумавыя патроны і слёзацечны газу.
Прэс-сакратар Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі Вольга Чэмаданава ў распаўсюджанай для СМІ заяве скардзілася, што дэманстранты ігнаравалі загады міліцыі, ствараючы ланцугі і праяўляючы актыўны супраціў.
Тым часам Цэнтр абароны правоў чалавека „Вясна” паведамляе пра больш за 420 чалавек, затрыманых у Беларусі падчас учарашніх акцый пратэсту.
Людзей затрымлівалі не толькі ў Мінску, але таксама ў Брэсце, Віцебску, Магілёве, Лідзе і Гродне.
У нядзелю беларуская апазіцыя дэманстравала 113 дзень запар, патрабуючы сыходу прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. У Беларусі з 9 жніўня пасля прэзідэнцкіх выбараў успыхнулі акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў галасавання.
аз