Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Беларуская апазіцыя ініцыявала запуск Адзінай кнігі рэгістрацыі злачынстваў

01.12.2020 14:09
Гэта другі этап Народнага Трыбуналу, які абвясціла Святлана Ціханоўская ды Каардынацыйная рада два тыдні таму.
Павел Латушкафота: Уладзімір Пац/Польскае радыё

Пры ўдзеле Нацыянальнага антыкрызіснага ўраду ды ініцыятывы ByPol, створаная Адзіная кніга рэгістрацыі злачынстваў. Яе мэта – дэталёва зафіксаваць парушэнні закону прадстаўнікамі беларускіх сілавых структур. Гэта робіцца для асуджэння адказных за злачынствы супраць мірных грамадзян у Беларусі.

Людзей, на якіх будуць сабраныя ў кнізе рэальныя доказы, апазіцыя будзе рэкамендаваць да ўключэння ў санкцыйныя спісы. Гэта разбурыць маналіт лукашэнкаўскага рэжыму, – заявіў Павел Латушка.

- Скажам, у нейкім кабінеце адкрываюць Кнігу рэгістрацыі злачынстваў. І раптам нечакана хтосьці бачыць сваё прозвішча. Вось гэта і з’яўляецца адным з элементаў разбурэння сістэмы. Калі яны пачнуць адзін на аднаго даваць паказанні, гэта таксама будзе разбураць сістэму. Хаця тут усё павінна быць вельмі дакладна з пункту гледжання права.

Адзіная кніга рэгістрацыі злачынстваў – гэта не суд, а месцы збору, аналізу і захоўвання матэрыялаў.

на здымку - Павел Латушка

нг