Старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук сцвярджае, што ў апошнія месяцы назіраецца масавы сыход работнікаў з праўладных прафсаюзаў, якія аб'яднаны пад «парасонам» ФПБ.
У той жа час, як піша DW, сцвярджае прафсаюзны лідар, «людзі пайшлі ў БКДП, колькасць членаў вырасла на 20%. А ў праўладнай ФПБ упала на 20-30%. Гэтыя ручайкі можна трансфармаваць у моцны рух».
Такім меркаваннем ён падзяліўся падчас Эканамічнай панэлі на Мінскім дыялогу.
Нагадаем, 10 лістапада Аляксандра Лукашэнка загадаў да канца года стварыць прафсаюзныя арганізацыі на ўсіх прыватных прадпрыемствах пад пагрозай іх ліквідацыі.
ав/naviny.by