Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Беларусі правы масава парушаюцца

04.12.2020 15:34
Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі падрыхтаваў другую прамежкавую справаздачу па выніках верасня-лістапада 2020 года.
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by Clker-Free-Vector-Images from Pixabay/CC0

Праваабаронцы кажуць, што тэндэнцыі негатыўныя. Са жніўня гвалт нікуды не знік, наадварот толькі ўзрастае. Гаворыць старшыня Беларускага хельсінкскага камітэту Алег Гулак.

- Цяпер крыху менш сталі здзекавацца і біць, чым гэта было ў першапачатковыя дні – 9-11 жніўня. Аднак за кошт маштабу, далейшага прававога  беззаконная, сітуацыя пагаршаецца. Дадаткова беспакаранасць злачынцаў у пагонах – гэта важны фактар.

У верасні-лістападзе 2020 года падчас 13 мірных акцый пратэсту затрымалі не менш 9500 чалавек. Сярод іх былі і выпадковыя мінакі, і журналісты. Усяго паводле дадзеных адкрытых крыніц са жніўня да канца лістапада за ўдзел у пратэсных акцыях па ўсёй краіне было затрымана больш за 30 300 чалавек, затрыманні часта суправаджаліся неабгрунтаваным ужываннем гвалту.

юл