Праваабаронцы кажуць, што тэндэнцыі негатыўныя. Са жніўня гвалт нікуды не знік, наадварот толькі ўзрастае. Гаворыць старшыня Беларускага хельсінкскага камітэту Алег Гулак.
- Цяпер крыху менш сталі здзекавацца і біць, чым гэта было ў першапачатковыя дні – 9-11 жніўня. Аднак за кошт маштабу, далейшага прававога беззаконная, сітуацыя пагаршаецца. Дадаткова беспакаранасць злачынцаў у пагонах – гэта важны фактар.
У верасні-лістападзе 2020 года падчас 13 мірных акцый пратэсту затрымалі не менш 9500 чалавек. Сярод іх былі і выпадковыя мінакі, і журналісты. Усяго паводле дадзеных адкрытых крыніц са жніўня да канца лістапада за ўдзел у пратэсных акцыях па ўсёй краіне было затрымана больш за 30 300 чалавек, затрыманні часта суправаджаліся неабгрунтаваным ужываннем гвалту.
юл