Сёння да нацыянальнай забастоўкі далучыўся майстар Салігорскага водаканала Сяргей Крыж, а таксама два супрацоўнікі ААТ «Нафтан»: Сяргей Скіба і Алег Кунцэвіч.
- Мы далучаемся ад агульнанацыянальнага страйку, падтрымліваем народныя патрабаванні спыніць гвалт і беззаконне, ды вылучаю лакальныя патрабаванні6 спыніць ціск на сяброў незалежных прафсаюзаў, спыніць пераслед рабочых за актыўную грамадскую пазіцыю.
Сяргей Скіба трохразовы чэмпіён свету, васьміразовы ўладальнікам Кубка свету, майстар спорту міжнароднага класа па кікбоксінгу і тайландскім боксе. У студзені Лукашэнка прысвоіў яму званне заслужанага майстра спорту Беларусі: «Цяпер ідзе генацыд народа, і мне сорамна, што Лукашэнка ўручаў мне ўзнагароду», - заявіў нядаўна спартсмен.
юл