Сітуацыя, звязаная з правамі чалавека ў Беларусі не толькі не палепшылася, але і пагоршылася за апошнія тыдні, падкрэсліла Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека (УВКБ ААН) падчас дыскусіі ў Савеце па правах чалавека па сітуацыі ў Беларусі.
Мішэль Бачэлет звярнула ўвагу на тое, што за апошнія месяцы ў Беларусі падчас акцый пратэсту было затрымана больш за 27 тысяч чалавек, а больш за 900 будуць прыцягнуты да крымінальнай адказнасці, у тым ліку ўдзельнікі выбарчай кампаніі, журналісты, праваабаронцы і блогеры. Яна заклікала беларускія ўлады пачаць дыялог з удзелам усіх зацікаўленых бакоў.
Тым часам, як паведамляе радыё „Свабода”, прэс-сакратар дыпламатыі ЕС Пітэр Стана заклікаў беларускія ўлады аднавіць статус сродка масавай інфармацыі для TUT.by і вызваліць усіх затрыманых журналістаў.
У цяперашні час у Беларусі пад вартай знаходзяцца шэсць журналістаў. Паводле звестак Беларускай асацыяцыі журналістаў, з пачатку года ў краіне журналістаў затрымлівалі 515 разоў.
аз