За аднаўленьне надпісу каля метро "Пушкінская" 26-гадоваму Максіму Паўлюшчыку прысудзілі два гады калоніі агульнага рэжыму, а 25-гадовай Марыі Бабовіч — паўтара года абмежавання волі, - паведамляе Свабода. На гэтым месцы 10 жніўня загінуў 34-гадовы Аляксандар Тарайкоўскі - першая ахвяра паслявыбарчых рэпрэсій у Беларусі. Паводле афіцыйнай версіі, у яго ў руках узарвалася выбуховая прылада.
У Мінску судзяць яшчэ некалькі чалавек за аднаўленне надпісу «Не забудзем».
Справы аб смерці ўдзельніка пратэсту няма.
яс