Нядзельныя акцыі пратэсту 20 снежня ў Віцебску пачаліся яшчэ ўначы. Жыхары раёнаў Поўдзень і Лучоса вывесілі нацыянальныя бела-чырвона-белыя сцягі ў розных кропках горада. Удзень акцыі працягнуліся. У некалькіх мікрараёнах Віцебска актывісты выйшлі з нацыянальнымі сцягамі і парасонамі на шпацыр. Найбольш актыўнымі былі жыхары мікрараёнаў Білева, Лучоса, Поўдзень, а таксама вуліц Карла Маркса і Лазо.
Акцыі пратэсту прайшлі і ў Наваполацку. Людзі ў цэнтры горада вадзілі карагоды з калядным Дзедам Марозам. Таксама пратэстоўцы напомнілі беларусам пра падзеі Плошчы – 2010.
Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск