Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Адзіная кніга рэгістрацыі злачынстваў апублікавала першы спіс з 28 матэрыялаў праверкі

21.12.2020 07:10
Гэта імёны і пацверджаныя юрыстамі доказы злачынстваў супрацоўнікаў сілавых структур і членаў выбарчых камісій.
.
Правасуддзе. Ілюстрацыйны здымакфота: Pixabay.com/succo/CC0 creative commons

Адзіная кніга рэгістрацыі злачынстваў (АКРЗ) апублікавала першы спіс з 28 матэрыялаў праверкі. Гэта імёны і пацверджаныя юрыстамі доказы злачынстваў супрацоўнікаў сілавых структур і членаў выбарчых камісій, якія фальсіфікавалі выбары. На дадзены момант у Адзінай Кнізе больш за тысячу заяў. 397 з іх было прынята і адфільтравана. Сярод іх: злачынства супраць правоў грамадзян: 117; катаванні, гвалт: 188; забойствы: 9; службовыя: 66; іншыя: 14.

Вось як гэта пракаментавала Святлана Ціханоўская: «...Мы робім гэта, каб больш ніхто не мог красці нашы галасы, катаваць нас, затрымліваць бацькоў, кідаючы іх дзяцей у калясках пасярод вуліцы, і здзекавацца над вязнямі сумлення. Усе, хто з'явіцца ў матэрыялах Адзінай Кнігі, павінны быць гатовыя да міжнароднага крымінальнага пераследу, санкцый і справядлівага суду».

Наступны спіс матэрыялаў будзе апублікаваны на АКРЗ 20 студзеня.

АКРЗ/нг