Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Сенат ЗША ўхваліў «Акт аб дэмакратыі, правах чалавека і суверэнітэце Беларусі»

22.12.2020 10:33
Раней дакумент ухваліла Палата прадстаўнікоў. Цяпер яго мае падпісаць прэзідэнт ЗША.
Kongres Stanów Zjednoczonych
Kongres Stanów ZjednoczonychShutterstock

Сенат ЗША ўхваліў законапраект «Аб суверэнітэце, правах чалавека і дэмакратыі ў Беларусі» (Belarus Democracy, Human Rights, and Sovereignty Act), піша "Наша Ніва". Дакумент дае прэзідэнту ЗША дадатковыя паўнамоцтвы па ўвядзенні санкцый у сувязі з выбарамі 2020 года ў Беларусі і наступнымі за імі падзеямі.
Законапраект быў прадстаўлены кангрэсмэнам Крысам Смітам. Ён з'яўляецца адным з аўтараў актаў аб дэмакратыі ў Беларусі 2004, 2006 і 2011 гадоў. 

«Прэзідэнт ЗША можа ўвесці візавыя санкцыі супраць любога замежніка, які з'яўляецца сябрам Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі ці ўдзельнічаў у маніпуляцыях на выбарах, або ў дачыненні да ўрадавай асобы, адказнай за пераслед незалежных СМІ, альбо прадстаўніка саюзнай дзяржавы, альбо расійскага грамадзяніна, які прымаў значны ўдзел у пераследзе СМІ, парушэнні правоў чалавека адносна палітычных рэпрэсій у Беларусі», - гаворыцца ў тлумачэнні да дакумента.

Акрамя таго, абноўлены Акт аб дэмакратыі ў Беларусі змяшчае наступныя палажэнні:

прызнае Каардынацыйную раду законным інстытутам для ўдзелу ў дыялогу аб мірнай перадачы ўлады і не прызнае Аляксандра Лукашэнку «законна абраным лідарам Беларусі»;
заклікае правесці новыя прэзідэнцкія і парламенцкія выбары ў свабоднай і справядлівай форме ў адпаведнасці са стандартамі АБСЕ;
заклікае вызваліць усіх палітычных зняволеных без усялякіх папярэдніх умоў;
падтрымлівае імкненне народа Беларусі да свабоды веравызнання;
дазваляе дапамогу ў прасоўванні дэмакратыі і развіцці грамадзянскай супольнасці ў Беларусі;
заяўляе, што ЗША не прызнаюць уключэння Беларусі ў Саюзную дзяржаву з Расеяй;
патрабуе ад Злучаных Штатаў стратэгіі па прасоўванні вяшчання, свабоды інтэрнэту і доступу да інфармацыі;
аказвае падтрымку беларускім СМІ і прадстаўнікам IT-сектара.

Раней дакумент ухваліла Палата прадстаўнікоў. Цяпер яго мае падпісаць прэзідэнт ЗША.

эж