Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Еўразвязе ліквідавалі кантрабандную схему па гандлі беларускімі цыгарэтамі

22.12.2020 15:57
Еўрапол правёў аперацыю, у выніку якой паліцэйскія 15 краін ЕЗ і Вялікабрытаніі затрымалі 17 падазраваных, адабралі 67 мільёнаў цыгарэт.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnePixabay

У Еўразвязе раскрылі буйную кантрабандную схему па нелегальным гандлі беларускімі цыгарэтамі. Былі перадухілена падатковыя страты ў 30 мільёнаў еўра, перадае «Еўарардыё».

Еўрапейская паліцэйская арганізацыя (Еўрапол) правяла аперацыю, у выніку якой паліцэйскія 15 краін ЕЗ і Вялікабрытаніі затрымалі 17 падазраваных, адабралі 67 мільёнаў цыгарэт і 2,6 тоны тытуню коштам больш за 35 мільёнаў еўра.

88% канфіскаваных цыгарэт зроблены ў Беларусі.

Найбольшая колькасць кантрабанды была канфіскаваная ў Літве – 28,75 мільёна цыгарэт. У астатніх краінах канфіскавалі нашмат менш: у Вялікабрытаніі – 9 мільёнаў, у Польшчы – 6 мільёнаў, у Ірландыі – 3,5 мільёна, у Румыніі – 2,2 мільёна.

Цыгарэты траплялі на чорны рынак Еўразвязу ў абыход працэдур мытнага кантролю, без акцыз і выплаты падаткаў. У выніку ЕЗ губляў мільёны еўра праз нелегальны гандаль кантрабанднымі цыгарэтамі.

эж