Беларуская Служба

Тадэвуш Кандрусевіч можа вярнуцца ў Беларусь ужо на Раство

22.12.2020 17:51
Пра тое, што пытанне з вяртаннем у Беларусь Тадэвуша Кандрусевіча будзе вырашана, заявіў 22 снежня міністр замежны Беларусі Уладзімір Макей.
Arcybiskup Tadeusz Kondrusiewicz
Arcybiskup Tadeusz KondrusiewiczPolskie Radio/Włodzimierz Pac

Сваім меркаваннем па пытанні вяртання ў Беларусь Тадэвуша Кандрусевіча ў эфіры СТБ падзяліўся Апостальскі Нунцый у Беларусі Антэ Ёзіч.

-Сёння я асабліва хачу звярнуцца са словамі ўдзячнасці да прадстаўнікоў дзяржаўнай улады і да ўсіх людзей, якія садзейнічалі таму, каб на Каляды ў Беларусь мог вярнуцца арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Няхай Пан шчодра ўзнагародзіць усіх тых, дзякуючы каму пастыр можа сустрэць гэтае светлае свята ў коле сваёй паствы, са сваім духавенствам і вернікамі.

Пра тое, што пытанне з вяртаннем у Беларусь Тадэвуша Кандрусевіча будзе вырашана, заявіў 22 снежня міністр замежны Беларусі Уладзімір Макей.

Нагадаем, 31 жніўня ўраджэнцу і грамадзяніну Беларусі Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу беларускія ўлады забаранілі вярнуцца на Радзіму не пусціўшы яго праз мяжу.

эж