Сёння або заўтра галава Каталіцкага касцёла ў Беларусі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч можа вярнуцца ў краіну. Раней міністр замежных спраў Беларусі паведаміў, што Аляксандр Лукашэнка загадаў вырашыць сітуацыю з кіраўніком беларускіх каталікoў. Верагодна, гэта вынік нядаўняга ліста, які Лукашэнка атрымаў ад самога Папы Францішка.
Незалежны беларускі каментатар Уладзімір Глод сказаў Польскаму радыё, што вяртанне арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча ў Беларусь яшчэ да Калядаў дапаможа „па сяброўску” закончыць усю справу:
- Лукашэнка будзе казаць, што ён задаволіў асабістую просьбу Папы Францішка, якога беларускі кіраўнік вельмі можна паважае, а Папа будзе задаволены тым, што дамогся такога вяртання.
Па словах каментатара, найбольш задаволеныя прыездам у Мінск арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча будуць вернікі, якія маліліся аб яго вяртанні ў краіну.
Нагадаем, 31 жніўня ўраджэнцу і грамадзяніну Беларусі Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу беларускія ўлады забаранілі вяртацца на Радзіму не пусціўшы яго праз мяжу. Раней ерарх заклікаў улады ў Мінску пачаць дыялог з народам.
аз