Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Жанчыну з эпілепсіяй пакаралі 25 суткамі арышту

23.12.2020 13:24
Зараз жанчына знаходзіцца ў ЦІП на Акрэсціна.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:jhusemannde/pixabay.com/CC0 Public Domain

21 снежня суддзя Фрунзенскага суда Вікторыя Крэпская пакарала 25 суткамі Людмілу Паўлоўскую. У жанчыны – эпілепсія, чарговы прыступ здарыўся пры затрыманні, але на гэта ніхто не звярнуў увагі.

У ПЦ «Вясна» звярнулася сястра Людмілы, якая распавяла акалічнасці сітуацыі. Людміла Паўлоўская была асуджаная па ч. 3 арт. 23.34 і арт. 23.4 КаАП і атрымала 25 сутак. Раней яе ўжо судзілі па першай частцы артыкула 23.34 і пакаралі тэрмінам на 12 сутак.

На паседжанні 21 снежня не было адваката, але шэраг супярэчнасцяў заўважны і без яго: не супадаюць месца затрымання і акалічнасці. Дзяўчыну затрымалі на Харкаўскай, хаця ў пратаколе пазначаная іншая вуліца – Прытыцкага. Супрацоўнікі АМАПу затрымалі яе не ў калоне: калі да яе пад'ехаў бусік, яна ішла адна, у пратаколе гаворыцца пра ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Сястра мяркуе, што маглі заўважыць чырвона-белыя пальчаткі. Калі Людмілу папрасілі прайсці ў аўтобус праверыць дакументы, яна не супраціўлялася, хаця судзілі яе ў тым ліку і па артыкуле за супраціў. У аўтобусе ў яе здарыўся прыступ эпілепсіі, аднак тыя, хто затрымліваў жанчыну, падумалі, што яна неадэкватная, і не выклікалі хуткую. Суддзя таксама не звярнула ўвагі на хваробу.

Зараз жанчына знаходзіцца ў ЦІП на Акрэсціна.

ав