Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Галоўнага рэдактара «Брэсцкай газеты» выклікаюць у пракуратуру  даваць тлумачэнні

23.12.2020 14:27
Падставай для выкліку да пракурора стаў відэаролік, у якім Віктар Марчук і іншыя брэстаўчане заклікалі спыніць гвалт і ўзяцца за розум.
Віктар Марчукфота: Брэсцкая газета

Пра гэта паведамляе выданне.

Раніцай 23 снежня ў рэдакцыю «Брэсцкай газеты» прыйшла міліцыя, каб азнаёміць галоўнага рэдактара Віктара Марчука з «запрашэннем» ў пракуратуру для дачы тлумачэнняў па відэароліку «Зварот грамадзян Брэста, занепакоеных эскалацыяй гвалту ў Беларусі».

«Я не першы і, напэўна, не апошні, каго выклікаюць з нагоды гэтага відэароліка. Нічога там супрацьзаконнага няма, інакш бы я ў ім не здымаўся. Але цяпер улада працуе ў рэжыме зачысткі ўсіх і ўся, каму не падабаюцца іх дзеянні і хто публічна пра гэта заяўляе. А мой удзел у гэтым роліку – гэта натуральная рэакцыя нармальных людзей на тое, што адбываецца, выяўленая публічна з выкарыстаннем сучасных тэхналогій і каналаў распаўсюджвання», – каментуе сітуацыю галоўны рэдактар.

ав