Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Вынесены чарговы прысуд за абразу Лукашэнкі

25.12.2020 08:16
Правабаронца Уладзімір Хільмановіч, каментуючы прысуд, звярнуў увагу на тое, што фармальна Панасюк парушыў заканадаўства, але суд не ўлічыў яго стану здароўя.
Ілюстрацыя Фота: Wikipedia/thierry ehrmann

У Гродне за абразу Лукашэнкі да двух гадоў абмежавання волі асудзілі Юрыя Панасюка ў якога трэцяя група інваліднасці з псіхічнымі захворваннямі.
Суд над Панасюком адбываўся ў закрытым судовым паседжанні.

Яго абвінавацілі ў тым, што ў сацыяльных сетках рабіў рэпост фота з выявай Лукашэнкі і надпісамі, у якіх змяшчаецца абраза асобы.
У матэрыялах справы, паводле праваабаронцаў, фігуруе 10 рэпостаў.

Правабаронца Уладзімір Хільмановіч, каментуючы прысуд, звярнуў увагу на тое, што фармальна Панасюк парушыў заканадаўства, але суд не ўлічыў яго стану здароўя. Ён дадае, што Панасюк раней не прыцягваўся да адказнасці і яму маглі б прызначыць мінімальнае пакаранне. «Органы, якія чамусьці вельмі выбарачна вядуць маніторынг сацсетак, маглі б абмежавацца папярэджваннем улічваючы тое, што Панасюк выдаліў свой допіс і тое, што ён мае пэўныя праблемы са здароўем».

Юрыю Панасюку 31 год. Ён зараз беспрацоўны, раней падпрацоўваў вартаўніком і падмятаў двары. Жыве з маці, якая ўжо на пенсіі. Раней не судзімы.

Алесь ЗАВІНОЎСКІ