Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Старшыня Еўрапейскай народнай партыі Дональд Туск звярнуўся да беларусаў па-беларуску

24.12.2020 15:06
Еўрапейская народная партыя — самая буйная транснацыянальная партыя ў Еўрапейскім Звязе.
Donald Tusk
Donald TuskPAP/Jakub Kaczmarczyk

Старшыня Еўрапейскай народнай партыі Дональд Туск напісаў мтвіт па-беларуску: "Жадаючы ўсім добрага здароўя, моцы і шчасця ў гэты няпросты калядны час, я прашу вас не забываць нашых зняволеных беларускіх сяброў, якія церпяць катаванні і збіццё. Яны могуць не вытрымаюць дастаткова доўга, каб убачыць Новы год". 

Дональд Туск быў прэм'ер-міністрам Польшчы (2007-2014), а потым старшынёй Еўрапейскага савета (2014-2019).

Еўрапейская народная партыя — самая буйная транснацыянальная партыя ў Еўрапейскім Звязе. Дональж Туск узначальвае яе з 2012 года.