Старшыня Еўрапейскай народнай партыі Дональд Туск напісаў мтвіт па-беларуску: "Жадаючы ўсім добрага здароўя, моцы і шчасця ў гэты няпросты калядны час, я прашу вас не забываць нашых зняволеных беларускіх сяброў, якія церпяць катаванні і збіццё. Яны могуць не вытрымаюць дастаткова доўга, каб убачыць Новы год".
Дональд Туск быў прэм'ер-міністрам Польшчы (2007-2014), а потым старшынёй Еўрапейскага савета (2014-2019).
Еўрапейская народная партыя — самая буйная транснацыянальная партыя ў Еўрапейскім Звязе. Дональж Туск узначальвае яе з 2012 года.