Паўлу Севярынцу падоўжылі тэрмін следства яшчэ на два месяцы — да 20 лютага 2021 года. Пра гэта ў Фэйсбуку напісала яго жонка Вольга Севярынец, перадае "Еўрарадыё".
Па яе словах, у свежым лісце, які яна атрымала ад мужа, Севярынец паведаміў пра падаўжэнне тэрміну следства. Таксама ён расказаў, што яму змянілі следчага.
Севярынца затрымалі 7 чэрвеня і асудзілі па адміністрацыйным артыкуле. А пакуль ён адбываў арышт, яму выставілі абвінавачанне па крымінальным артыкуле — удзел у масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 КК).
У кастрычніку яму падоўжылі тэрмін следства на два месяцы — да 20 снежня. Але, як распавядала "Еўрарадыё", Севярынец на волю не выйшаў, і сваякам не паведамілі прычыну. Адвакатка Паўла таксама не магла даведацца прычыну, бо знаходзіцца на самаізаляцыі ў сувязі з каранавірусам.
эж