Заснавальнік тэлеграм-каналу «РБ головного мозга» галадае з 15 снежня. У няволі ён знаходзіцца з 25 чэрвеня. 25 снежня меў бы завершыцца гранічны тэрмін ягонага ўтрымання пад вартай паводле папярэдняга абвінавачання. Але 15 снежня палітзняволены Ігар Лосік стаў фігурантам новай крымінальнай справы — «падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках» (ч. 2 арт. 293 КК РБ
Лосіка затрымалі ў чэрвені пасля ператрусу дома ў Баранавічах.
На ягоны тэлеграм-канал «Беларусь головного мозга» ў той момант былі падпісаныя 167 тысяч чалавек, цяпер — 360 тысяч.
Ігар Лосік актыўна асвятляў падзеі вакол сёлетніх выбараў прэзідэнта Беларусі.
Дома Ігара чакаюць жонка і двухгадовая дачка.
яс/nn.by/svaboda.org