Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Нават у Раство пратэсты не спыняюцца

26.12.2020 07:02
А потым неверагодныя беларусы садзяцца за святочныя сталы з бел-чырвона-белай сервіроўкай пад ялінкамі з цацкамі тых жа колераў.
Аўдыё
  • Нават ў Раство пратэсты не спыняюцца
Пратэст у МінскуТК Баста

Святочныя ялінкі ў бел-чырвона-белых колерах і дваровыя маршы – такая атмасфера ў калядным Мінску. Нават у Раство пратэсты не спыняюцца. 

Жыве Беларусь прагай праўды і справядлівасці ў гэтыя святочны сезон. На другі дзень Раство прынята хадзіць у госці, то неверагодныя беларусы і ходзяць на дваровыя маршы, як жыхары Кавальскай Слабады, скандуючы самы жыццесцвярджальны лозунг. А потым садзяцца за святочныя сталы з бел-чырвона-белай сервіроўкай пад ялінкамі з цацкамі тых жа колераў.

У першы дзень свята схадзілі адно да аднаго Вяснянка, Абойная, Бяды, Некрасава, Велазавод, Каскад, Трактарны пасёлак, а прыгараднае Заслаўе, здаецца цалкам выйшла на святочны марш пад сцягамі Хрыста.

А яшчэ ў гэтыя дні беларусы дасылаюць паштоўкі і лісты тым, хто не можа святкаваць дома. А хто не мае часу ці слоў сам напісаць, можа ахвяраваць колькі рублёў і валанцёры адразу некалькіх ініцыятыў купяць на іх паперу і каперты і напішуць віншаванні.

Павел Севярынец, Сяргей Ціханоўскі, Мікола Статкевіч, Віктар Бабарыка, Марына Калеснікаваі і яшчэ больш за паўтары сотні палітвязняў атрымаюць натхняльныя пасланні з волі, пасланні надзеі ў перамогу дабра над злом.

Спецыяльна для Беларускай службы Польскага радыё, Анатоль Шырвель, Мінск