Журналіста партала «Першы рэгіён» Сяргея Гардзіевіча, затрыманага 22 снежня, адправілі пад хатні арышт. Пра гэта паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Інфармацыя з'явілася 25 снежня пасля таго, як скончыліся 72 гадзіны з моманту затрымання. Цяпер Гардзіевіч знаходзіцца ў Драгічыне.
Мяркуючы па ўсім, гаворка ідзе пра рэпост у групе ў вайберы паведамлення блогера Васіля Целагрэйкіна. Міліцыя правярае ці змяшчаецца ў ім абраза Аляксандра Лукашэнкі. Раней Сяргея Гардзіевіча ўжо выклікалі на апытанне ў Следчы камітэт Драгічына па гэтай справе.
яс/svaboda.org