Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Кіеў катэгарычна абвяргае словы Лукашэнкі аб перавозцы зброі з Украіны

26.12.2020 08:48
«Рыторыка аб знешнім умяшанні, у прыватнасці, мантра аб «зброі з Украіны «выразна ўпісваецца ў палітыку Лукашэнкі па запалохванні беларускага народа».
.
.radyjo.net

«Катэгарычна адкідаем чарговыя інсінуацыі Аляксандра Лукашэнкі», напісаў у Twitter прэс-сакратар МЗС Украіны Алег Нікаленка.

«Рыторыка аб знешнім умяшанні, у прыватнасці, мантра аб «зброі з Украіны «выразна ўпісваецца ў палітыку Лукашэнкі па запалохванні беларускага народа», - лічыць дыпламат.

Ён адзначыў, што Украіна — не вораг Беларусі і асуджае любыя праявы тэрарызму.

Лукашэнка напярэдадні заявіў, што ўдзельнікі нядаўна затрыманай у Беларусі тэрарыстычнай групы пад кіраўніцтвам Мікалая Аўтуховіча ўвозілі ў Беларусь «тоны зброі» праз Украіну. Паводле Лукашэнкі, яны рыхтавалі тэракты па ўсёй краіне і ўжо пачалі іх ажыццяўляць.

яс