У 140 дзень пратэстаў жыхары мінскага мікрараёну Сухарава выйшлі на вуліцу, каб паказаць начальніку АМАПу Мінску Дзьмітрыю Балабе, што ён памыляецца. На днях сілавік казаў, што «пратэсная актыўнасць засталася толькі ў Telegram-каналах».
Акцыі пратэсту адбыліся ў іншых мікрараёнах горада. У Дамброўцы, Уруччы ды Новай Баравой прайшоў Суботні марш раёнаў. На вуліцы Розы Люксембург жыхары зладзілі сапраўднае свята: выступалі музыкі, людзі казалі словы падзякі за падтрымку. У Серабранцы адбыліся святочныя паказы для дзяцей.
У Дзяржынску прайшла акцыя салідарнасці з палітвязнем Мікалаем Дзядком, жыццё якога цяпер пад пагрозай.
юл