Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Лукашэнка не мае падтрымкі ў Беларусі

26.12.2020 14:35
Яго слабасцю хоча скарыстацца Расія, папярэджвае штаб Святланы Ціханоўскай. 
    .
Дарадчык па міжнародных справах С.Ціханоўскай Франак ВячоркаScreen z Youtube

Беларуская дзяржава вельмі слабая, заявіў дарадца па міжнародных справах Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.

Эксперт пракаментаваў расследаванне The Insider пра стварэнне ў Беларусі прарасійскай партыі.

- Тое, што цяпер адбываецца – гэта вынік працяглых дыскусій, як Расія можа захаваць свой палітычны ўплыў, нават пры ўмове зыходу Лукашэнкі. За кулісамі вядуцца размовы пра ўмовы захавання Пуцінам уплыву на Беларусь. Лукашэнка не задавальняе ні Расію, ні Захад, не беларускае грамадства. Таму яны шукаюць магчымасці трансфармацыі, каб пракрамлёўскія сілы змаглі прысутнічаць у гэтым полі.

Расійскаму ўраду загадана тэрмінова падрыхтаваць план дзеянняў на беларускім напрамку.

юл