Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Гістарычныя храмы на памятных манетах Беларусі

26.12.2020 19:11
Нацыянальны банк Беларусі выпусціў шэсць памятных манет памерам 2 рублі, прысвечаныя архітэктуры Беларусі.
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by Steve Buissinne from Pixabay

На трох манетах выбітыя святыні з агульнай польска-беларускай мінуўшчыны. З Мінска перадае карэспандэнт Польскага радыё Уладзімір Пац.

- На адной з манет выява былога бернардзінскага храма Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Будславе. Гэта беларуская Чэнстахова, асяродак культу Маці Божай Будслаўскай ды месца штогадовых паломніцтваў мясцовых католікаў. На іншай манеце выбіты ХVII гатычны абаронны храм Святога Яна Хрысціцеля ў Камаях на поўначы Беларусі. Таксама Нацыянальны банк выбіў манету ў гонар Царквы Святых Барыса і Глеба ў Гродне. Гэта самая старадаўняя праваслаўная царква ў гэтым горадзе. Яна датуецца 12 стагоддзем.

Манеты былі вылітыя на Польскім манетным двары і з’яўляюцца грашовым сродкам у Беларусі.

юл