На нядзельных акцыях пратэсту ў Мінску і рэгіёнах затрымана не менш як 23 асобы, гэта прыкладна ў 15 разоў менш, чым у апошнія нядзелі. Такія дадзеныя прыводзіць валанцёрскі телеграм-канал «Спісы затрыманых».
Ці меншая колькасць затрыманых можа азначаць, што сілавікам выдалі загад змякчыць стаўленне да пратэстоўцаў, ці рэжым думае зноў пра заходні вектар? Пакуль рана аб гэтым казаць, цяпер спецыфічны час – святы, але, відавочна, што Лукашэнка ўжо задумваецца пра наладжванне адносін з Захадам, – мяркуе палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі.
- Рэжым нясе вялікія страты, не толькі іміджавыя, але і фінансавыя, матэрыяльныя страты – праз тое, што ён рэзка пагоршыў свае дачыненні з Еўразвязам і Штатамі. Тут можна адзначыць, што Дональд Трамп падпісаў Акт аб дэмакратыі ў Беларусі.
Акт аб дэмакратыі дае прэзідэнту ЗША дадатковыя паўнамоцтвы па ўвядзенні санкцый у сувязі з выбарамі 9 жніўня ў Беларусі і наступнымі за імі падзеямі.
нг
слухайце аўдыё