Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Святара з Гомеля Уладзіміра Драбышэўскага пазбавілі права нашэння святарскай вопраткі 

30.12.2020 19:07
Восенню стала вядома, што сям'я Драбышэўскіх зʼехала з краіны.
Праваслаўная царква_Alicja_/pixabay.com/CC0

Праваслаўнага святара з Гомеля Уладзіміра Драбышэўскага, які адседзеў 25 сутак за ўдзел у акцыях пратэсту, пазбавілі права нашэння святарскай вопраткі і нагруднага крыжа. Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку», інфармуе TUT.by.

Летам айца Уладзіміра звольнілі. Сам ён удакладняў, што звольнены толькі па свецкаму Працоўнаму кодэксу, ніякіх царкоўных судоў над ім не было. Такім чынам, сану ён не пазбаўлены і працягвае заставацца святаром.

Восенню стала вядома, што сям'я Драбышэўскіх зʼехала з краіны.

вс