Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

«Я веру, што мы пераможам усе цяжкасці, і што наша каханая Беларусь зойме сваё пачэснае месца ў сям’і вольных народаў свету» (ВІДЭА)

31.12.2020 12:31
Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвіла выступіла са зваротам да беларусаў. 
Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвілафота: YouTube/screen

З Нагоды надыходзячага 2021 года старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвіла выступіла са зваротам да беларусаў. Яна выказала веру ў тое, што неўзабаве Беларусь «пазбавіцца ад крывавага ўзурпатара», падкрэсліўшы, што ганарыцца сваімі суродзічамі, якія выйшлі на вуліцы змагацца за свабоду.

«Я веру, што мы пераможам усе цяжкасці, і што наша каханая Беларусь зойме сваё пачэснае месца ў сям’і вольных народаў свету», – зазначыла ў канцы звароту Івонка Сурвіла.

вс