Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Кіраўнікам «Прэс-клуба» прад'явілі абвінавачванні

31.12.2020 12:42
22 снежня ў офісе «Прэс-клуба» і дома ў шэрагу яго супрацоўнікаў прайшлі ператрусы і агляды. Пасля гэтага былі затрыманыя шэсць чалавек.
.
.Прэс-клуб

Кіраўнікам «Прэс-клуба» Юліі Слуцкай і Сяргею Альшэўскаму прад'явілі абвінавачванні. Пра гэта паведаміў БелаПАН адвакат Антон Гашыньскі, паведамляюць naviny.by.

Слуцкую абвінавачваюць па частцы 2 артыкула 243 КК РБ (ухіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры). Па словах адваката, яна застанецца пад вартай да 23 лютага.

Як прадстаўнік адвакацкага бюро, якое абараняе чатырох затрыманых супрацоўнікаў «Прэс-клуба», Гашыньскі таксама паведаміў, што дырэктару ўстановы Сяргею Альшэўскаму прадʼяўленае абвінавачванне па частцы 6 артыкула 16 (саўдзел у злачынстве) у здзяйсненні злачынства па частцы 2 артыкула 243-й.

Раніцай 31 снежня ў судзе Партызанскага раёна Мінска адбыўся разгляд скаргі абароны Слуцкай на яе затрыманне. «Скаргу суд разгледзеў і адмовіў. Будзем абскарджваць», – канстатаваў адвакат.

Ён адзначыў, што па іншым затрыманым супрацоўнікам «Прэс-клуба» пакуль інфармацыі няма.

«Прэс-клуб» створаны як пляцоўка для прафесійнага развіцця медыясупольнасці. Сваёй місіяй арганізацыя называе «захаванне прафесіі журналіста ва ўмовах падзення яе аўтарытэту і эканамічнай прывабнасці да таго моманту, калі стане магчымай сацыяльна-палітычная, эканамічная трансфармацыя Беларусі».

22 снежня ў офісе «Прэс-клуба» і дома ў шэрагу яго супрацоўнікаў прайшлі ператрусы і агляды. Пасля гэтага былі затрыманыя шэсць чалавек.

ав