Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Больш за 100 чалавек сустрэнуць Новы 2021 год на сутках

31.12.2020 13:23
Акрамя таго, па стане на 31 снежня ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 169 чалавек.
T.    .
Tурма. Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:ErikaWittlieb/pixabay.com/CC0 Public Domain


Нарэшце 2020 год сканчаецца, але не ўсе сустрэнуць яго ў крузе родных і блізкіх людзей. Акрамя вялікай колькасці палітвязняў і тых, хто пераследуюцца па крымінальных справах за ўдзел у акцыях пратэсту, больш за 100 чалавек будуць «адзначаць» свята пад адміністрацыйным арыштам.

Па дадзеным, якія змаглі сабраць назіральнікі за судовымі працэсамі ад Праваабарончага цэнтра «Вясна», на сутках застаецца 112 чалавек. Сярод іх 18 жанчын і 94 мужчыны.
Самы малады – 19-гадовы хлопец, а самы сталы – мужчына 62 гадоў.

Гэтым разам вылучылася суддзя суда Савецкага раёна Марына Фёдарава, якая кінула за краты не менш 10 чалавек, прызначыўшы ім агулам не менш за 160 сутак арышту.

Акрамя таго, па стане на 31 снежня ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 169 чалавек.

ав