Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Віцебску зачыняецца легендарны арт-паб «Торвальд»

03.01.2021 10:45
26 кастрычніка мінулага года ўстанова падтрымала агульнанацыянальны страйк.
   , 3  2019 , -
Сустрэча са Станіславам Шушчкевічам, 3 лістапада 2019 года, арт-паб "Торвальд"Фота: Алесь Пілецкі TUT.BY

Апынулася, што праводзіць санітарныя дні ўвосень – дрэнная прыкмета

Сыходзіць цэлая эпоха – у Віцебску зачыняецца легендарны арт-паб «Торвальд». Нечакана ў памяшканнях паба, якія існуюць ужо больш за 150

гадоў, выявіліся вельмі сур'ёзныя нястачы: ступенькі вельмі высокія, а калідоры неймаверна вузкія. Відавочна, што гэта помста ўладаў. Арт-паб «Торвальд» – культавае месца Віцебска. Тут праходзілі канцэрты рок-гуртоў, ладзіліся сустрэчы з вядомымі палітыкамі і грамадскімі дзеячамі, штосераду праводзіліся курсы «Мова нанова».

А 26 кастрычніка мінулага года ўстанова падтрымала агульнанацыянальны страйк, абвясціўшы санітарны дзень. Аднак, каманда «Торвальда» імкнецца зрабіць усё, каб паб ізноў быў адчынены, захаваўшы свой стыль і дух.

Святаслаў Бруйко