Апынулася, што праводзіць санітарныя дні ўвосень – дрэнная прыкмета
Сыходзіць цэлая эпоха – у Віцебску зачыняецца легендарны арт-паб «Торвальд». Нечакана ў памяшканнях паба, якія існуюць ужо больш за 150
гадоў, выявіліся вельмі сур'ёзныя нястачы: ступенькі вельмі высокія, а калідоры неймаверна вузкія. Відавочна, што гэта помста ўладаў. Арт-паб «Торвальд» – культавае месца Віцебска. Тут праходзілі канцэрты рок-гуртоў, ладзіліся сустрэчы з вядомымі палітыкамі і грамадскімі дзеячамі, штосераду праводзіліся курсы «Мова нанова».
А 26 кастрычніка мінулага года ўстанова падтрымала агульнанацыянальны страйк, абвясціўшы санітарны дзень. Аднак, каманда «Торвальда» імкнецца зрабіць усё, каб паб ізноў быў адчынены, захаваўшы свой стыль і дух.
Святаслаў Бруйко