Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Мінчукі распачалі 2021 год чарговымі дваровымі акцыямі

03.01.2021 10:44
А на ганку Факультэту журналістыкі прайшла акцыя салідарнасці з журналістамі, якіх улады кінулі за краты праз іх прафесійную дзейнасць.
    , 3  2021
Дваровае шэсце ў мінскім Сухараве, 3 студзеня 2021 года Фота: ютуб-канал Яўгена Штэйна

У першую нядзелю 2021 года мінчукі працягнулі традыцыю дваровых акцыяў і шэсцяў. Жыхары беларускай сталіцы працягваюць патрабаваць сыходу Лукашэнкі, новых справядлівых выбараў і пакарання вінаватых у гвалце сілавікоў, піша «Наша Ніва».

У нядзелю, 3 студзеня, яшчэ досвіткам прайшлі дваровыя шэсці ў раёне станцыі метро «Спартыўная». Удзень маршы суседзяў перашлі таксама ў Сухараве і Уруччы, а таксама ў некаторых іншых мікрараёнах Мінску.

На ганку Факультэту журналістыкі прайшла акцыя салідарнасці з журналістамі, якіх улады кінулі за краты праз іх прафесійную дзейнасць.

За кратамі з 15 лістапада знаходзяцца журналісткі «Белсата» Кацярына Андрэева і Дар'я Чульцова, з 19 лістапада – журналістка Tut.by Кацярына Барысевіч. 22 снежня пачалася справа супраць «Прэс-клуба Беларусь». За кратамі знаходзіцца заснавальніца Юлія Слуцкая, фінансавы дырэктар Сяргей Альшэўскі, праграмны дырэктар Ала Шарко, аператар Пятро Слуцкі.

эж