Паводле пастановы Міністра замежных спраў Польшчы ад 22 снежня 2020 года аб зніжэнні консульскіх збораў для беларусаў, якія падаюць дакументы на атрыманне нацыянальнай візы на тэрыторыі Беларусі, аплата за прыём і разгляд візавай анкеты скасавана да 31 снежня 2022 г.
Вызваленне не тычыцца выплаты за разгляд апеляцыі (паўторны разгляд візавай заявы).
У выпадку адмовы ў выдачы візы консульскі збор не вяртаецца.
эж