Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польшча яшчэ на два гады працягнула бясплатную выдачу нацыянальных візаў для беларусаў

04.01.2021 15:26
Вызваленне  ад платы не тычыцца выплаты за разгляд апеляцыі (паўторны разгляд візавай заявы).
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneM-SUR/shutterstock

Паводле пастановы Міністра замежных спраў Польшчы ад 22 снежня 2020 года аб зніжэнні консульскіх збораў для беларусаў, якія падаюць дакументы на атрыманне нацыянальнай візы на тэрыторыі Беларусі, аплата за прыём і разгляд візавай анкеты скасавана да 31 снежня 2022 г.

Вызваленне не тычыцца выплаты за разгляд апеляцыі (паўторны разгляд візавай заявы).

У выпадку адмовы ў выдачы візы консульскі збор не вяртаецца.

эж