Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Пенсіянеры правялі таемны Марш мудрасці

04.01.2021 15:49
Некалькі дзясяткаў чалавек пашыхтаваліся ў ланцуг салідарнасці ўздоўж праспекта, але неўзабаве разышліся.
 , , 4  2021
Марш мудрасці, Мінск, 4 студзеня 2021 годаФота: TUT.BY

У Мінску прайшоў чарговы Марш мудрасці. На гэты раз пенсіянеры так зашыфравалі пункт збору, што складана было зразумець, дзе ж яны збяруцца, піша Tut.by.

«Самыя мудрыя збіраюцца ў пункце мудрасці». «Геалакацыя: ТКНК ФФ», – так апісвалі пункт збору чарговай акцыі салідарнасці ў сацыяльных сетках, гэтаксама пенсіянеры згадвалі метро.

Карыстальнікі сацсетак ламалі галовы, разгадваючы рэбус, а пенсіянеры ў выніку «знайшліся» каля станцыі метро «Усход». Некалькі дзясяткаў чалавек пашыхтаваліся ў ланцуг салідарнасці ўздоўж праспекта, але неўзабаве разышліся.

эж