Інфармацыя па дзярждоўгу ў Беларусі паступае з месячнай затрымкай. На днях сталі вядомыя дадзеныя станам на 1 снежня 2020 года. Да гэтай даты знешні дзярждоўг зноў пабіў рэкорд па велічыні за ўсю суверэнную гісторыю краіны. Знешні дзяржаўны доўг склаў 18,151 млрд USD. Месяцам раней абавязацельствы Беларусі дасягалі 18,121 млрд USD, і гэта было ранейшым рэкордам, паведамляе banki24.by.
Знешні дзяржаўны доўг у параўнанні з ВУП краіны дасягнуў 30,1%, што з’яўляецца максімальным значэннем з 1 студзеня 2018 года. Унутраны дзярждоўг дадаў яшчэ 6,1% ад ВУП, і ў выніку агульны дзяржаўны доўг склаў 36,2% ВУП.
эж