Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Свабодныя спартсмены будуць дамагацца пераносу этапу Кубка свету па фрыстайле з Беларусі

05.01.2021 12:29
У лютым у Беларусі павінен прайсці этап кубка свету па фрыстайле
У лютым у Беларусі павінен прайсці этап кубка свету па фрыстайлеФонд спартыўнай салідарнасці

Фонд спартыўнай салідарнасці, які ўзначальвае Аляксандра Герасіменя, будзе дамагацца пераносу этапу Кубка свету па фрыстайле з Беларусі (ён павінен прайсці 13 лютага ў Раўбічах). Пра гэта заявіў выканаўчы дырэктар фонду Аляксандр Апейкін у інтэрв'ю DW:

- У лютым у Беларусі павінен прайсці этап кубка свету па фрыстайле. Тут сітуацыя таксама досыць напружаная: у беларускім фрыстайле пад дыскрымінацыю патрапілі чэмпіёнка свету Аляксандра Раманоўская і Мікалай Казека – легендарны трэнер, які выхаваў чатырох алімпійскіх чэмпіёнаў.

У цэлым уся каманда па фрыстайле не хавала сваю пазіцыю, яны напісалі некалькі лістоў пратэстнага характару за подпісам усяго калектыву.

Міжнародная федэрацыя лыжнага спорту валодае гэтай інфармацыяй і разумее, што ў такіх умовах нельга праводзіць этап кубка свету. Мы таксама будзем дамагацца яго пераносу. Спаборніцтвы міжнароднага плана не павінны праходзіць у краіне, у якой грубейшым чынам парушаюцца правы чалавека, – заявіў Апейкін.

ав