Фонд спартыўнай салідарнасці, які ўзначальвае Аляксандра Герасіменя, будзе дамагацца пераносу этапу Кубка свету па фрыстайле з Беларусі (ён павінен прайсці 13 лютага ў Раўбічах). Пра гэта заявіў выканаўчы дырэктар фонду Аляксандр Апейкін у інтэрв'ю DW:
- У лютым у Беларусі павінен прайсці этап кубка свету па фрыстайле. Тут сітуацыя таксама досыць напружаная: у беларускім фрыстайле пад дыскрымінацыю патрапілі чэмпіёнка свету Аляксандра Раманоўская і Мікалай Казека – легендарны трэнер, які выхаваў чатырох алімпійскіх чэмпіёнаў.
У цэлым уся каманда па фрыстайле не хавала сваю пазіцыю, яны напісалі некалькі лістоў пратэстнага характару за подпісам усяго калектыву.
Міжнародная федэрацыя лыжнага спорту валодае гэтай інфармацыяй і разумее, што ў такіх умовах нельга праводзіць этап кубка свету. Мы таксама будзем дамагацца яго пераносу. Спаборніцтвы міжнароднага плана не павінны праходзіць у краіне, у якой грубейшым чынам парушаюцца правы чалавека, – заявіў Апейкін.
ав