Мэтай новага некамерцыйнага праекту «Права на абарону» з'яўляецца інфармацыйная падтрымка адвакатаў і праваабаронцаў, паведамляе БелаПАН.
Яго ініцыятарамі сталі прадстаўнікі беларускай адвакацкай супольнасці пры падтрымцы праваабарончай арганізацыі Human Constanta. Паводле іх, адвакатуру ў Беларусі цяпер цяжка назваць «незалежнай, кансалідаванай, моцнай і ўплывовай», таму яны вырашылі аб’яднацца, каб забяспечваць абарону не толькі кліентаў, але і ўласных прафесійных правоў, а таксама прасоўваць міжнародныя стандарты адвакатуры і адвакацкай дзейнасці ў нацыянальнае заканадаўства і практыку.
-Сёння мы назіраем складаную сітуацыю і мноства праблем, з якімі сутыкаюцца адвакаты, юрысты, праваабаронцы. Іх не дапускаюць да падабаронных, супраць іх нават заводзяць справы, пазбаўляюць ліцэнзій. У сувязі з ціскам на адвакатаў ініцыятарам праекту здалося, што цяпер самы час павышаць юрыдычную пісьменнасць абаронцаў, надаваць ім падтрымку, – кажа праваабаронца Human Constanta Яна Ганчарова.
На сайце праекту сабраныя ўзоры дакументаў, аналітычныя матэрыялы, петыцыі і тэматычныя артыкулы аб адвакатуры, абароне правоў і міжнародных стандартах, а таксама дзейсных алгарытмах прававой абароны ў міжнародных інстанцыях у выпадках, калі беларускія органы такую абарону не забяспечваюць. Адзін з блокаў праекту – прафесійна арыентаваныя навучальныя семінары і вебінары для юрыстаў і праваабаронцаў.
Праект адкрыты для ўсіх жадаючых да яго далучыцца адвакатаў і праваабаронцаў.
ав