Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Марыі Калеснікавай працягнулі тэрмін утрымання пад вартай

06.01.2021 16:32
Яна прабудзе ў следчым ізалятары як мінімум да 8 сакавіка.
Maryja Kalesnikaua podczas protestu w Mińsku 16 sierpnia.
Maryja Kalesnikaua podczas protestu w Mińsku 16 sierpnia.Shutterstock.com / magda_shutterstock

Каардынатарцы штаба былога прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Віктара Бабарыкі, члену прэзідыума Каардынацыйнай рады (КР) па ўрэгуляванні палітычнага крызісу ў Беларусі Марыі Калеснікавай працягнулі тэрмін утрымання пад вартай яшчэ на два месяцы – да 8 сакавіка, паведамляе телеграм-канал штаба Бабарыкі - паведамляе сайт Навіны.

Калеснікава была затрыманая 7 верасня. Спачатку ёй прад'явілі абвінавачанне ў «закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, учыненыя з выкарыстаннем СМІ або сеткі інтэрнэт».

У снежні Генпракуратура ўзбудзіла крымінальныя справы ў дачыненні да шэрагу членаў Каардынацыйнай рады, створанай па ініцыятыве экс-кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Цяпер Калеснікава абвінавачваецца па яшчэ адным артыкуле КК – «стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо кіраўніцтва такім фармаваннем».

7 лістапада Калеснікава, а таксама Ціханоўская і яшчэ адзін член яе каманды Вераніка Цапкала былі ўзнагароджаныя прэміяй імя Марціна Лютэра «бясстрашнае слова», заснаванай саюзам 16 гарадоў, дзе працаваў нямецкі рэфарматар. Памер прэміі складае 10 тыс. еўра. Уручэнне пройдзе 24 красавіка гэтага года ў Вормсе.

Беларускія праваабаронцы прызналі Марыю Калеснікава палітычнай зняволенай.

нг